— Дык хто-ж з вас большы вінавайца?
— Той, хто ўцёк, — адказаў Валодзя.
— Гэта я, — напасьледак сама прызналась Каця.
— Бач, яе хацелі там з адным кулачком скруціць; ну, а яна-- комсамолка; яшчэ хоча вучыцца…
— Добра зрабіла! Маладзец! — шчыра пахваліла Кацю Вера.
— Пакуль і гэтага досыць! — хітравата зноў зажартаваў Валодзя.
— Ну, ты, Валодзя, гавары проста… ведаеш… бяз гэтых… у якім становішчы Каця?..
— Становішча зусім яснае: дакуманты мае. Трэба „прыстроіць“ у П. Ш. Там дадуць стыпэндыю; будзе жыць. Невядома толькі калі пачнецца там прыём?
— Прыём сёньня з дзесятай гадзіны раніцы… Я — член прыёмнай комісіі…
— Вязе нам, Каця!.. бачыш ты! — узрадаваўся Валодзя.
Узрадавалася й Каця.
— Значыць, садзіся Кацярына, пішы заяву і марш!.. — весела закончыла Вера, — а цяпер прашу ка мне на чай. Ты, Каця, покуль што пажыві ў мяне, калі вы не жартуеце?
— Да ты хочаш, каб мы табе пабажыліся?! Не падвядзеш! — жартаваў усё Валодзя.
Папілі чаю.
— Ну, рыхтуйся, Каця, — зьвярнулася да