— Няўжо так мала? — толькі зьдзівілася Каця. Пашла на сваё месца. Крыху. захвалявался. Хвілін цераз пяць пашла на кватэру Веры.
Хутка прышоў Валодзя.
— Можна паздравіць? — запытаўся ён у яе, падаючы ёй руку.
— Не, пачакай, — адмовілася ад паздраўленьня Каця.
— А што?.. Яшчэ хіба невядома?. Ці мо‘ праваліла?..
— Невядома. Нешта зусім мала пыталіся.
Ну, ня можа быць… Тагды Веру возьмем у абарот…
— Чорт з ім!.. баяцца нечага!
— Ды прымуць! чаго там!..
Валодзя знашоў дзесь у кутку шашкі. Селі гуляць…
— Ну-сі!.. Што думаць — гарачыўся Валодзя.
— А на, табе!..
— Фю-фю-фю… едзем так…
— А во… табе!..
— Фю-фю-фю… едзем так…
— А во… раз, два, тры…
— Тфу! ах, што-б табе… на…
— Фук!..
— Што за халера?! А?! Давай — нанова!..
— Не, выбачай; калі гуляць, дык да канца, не-не!..