— Ну, давай да канца згадзіўся, чырванеючы, Валодзя, — на, бі.
— Так-с… Хаджу сюды…
— Хаджу сюды… так.
— Зьляцела… хадзі!..
— Куды-ж?
— Ха-ха-ха!.. Ну вось гэту яшчэ можаш сюды пахадзіць, а тыя дзьве селі… ха-ха-ха!
— Я ўжо даўно ня гуляў. Валодзя, — а давай яшчэ разок!
— Давай!
Гульня закіпела яшчэ больш азартна.
— Во! хоць з раз да й я пасаджу цябе! — крычаў ужо гадзінай пазьней Валодзя, — вось хіба папалася! А?!
— Паглядзім!..
Ня прыкмецілі як у пакой увашла Вера. Усьміхнулася.
— Ах, каб вас!.. Ну, паздраўляю, Каця!
— Няўжо праўда?! — зьдзівілася і разам з гэтым узрадавалася Каця, — яны-ж у мяне так мала пыталіся?!
— Хоць мала, ды сур‘ёзныя запытаньні былі… Ты добра прайшла.
— Цяпер можам сьвяткаваць паратунак Каці!.. ура!.. — крычаў Валодзя, жартуючы і заліваючыся вясёлым сьмехам, — ура, ура…
Сьмяяліся і Каця з Верай.
— Кінь дурачыцца, Валодзя, — зьвярнулася ўрэшце да яго Вера, — а то, напішу жонцы!