Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/100

Гэта старонка не была вычытаная

Заўсёды падпісаны быў протокол
Аднэю і тэю-ж сямейкаю прозьвішч;
Заўсёды на літарах — кроў, алкоголь,
А ў тэксьце пракісла-атрутная рошчын.

Сягоньня таксама — адбудзецца ў сем, —
Пытаньняў назойліва-пільных ёсьць шэраг.
Прымаюць удзел: журналіст Валасень,
Лейт‘нант і сам Консул, сам Юлій Отэро.

„Нарада траіх“, протокол № 5, —
Яго не забудуць у нашай краіне, —
Па ім павялі на Гальготу караць
Ад маткі гаротнай апошняга сына.


Ў таемнай суцемні сакрэтны пакой:
На чорным стале электрычная лямпа,
Наўкол аняменьне, санлівы спакой,
Зацята у пазму крывавая клямка.

Ня сьмее ніхто гэту клямку ўшчыніць, —
Ушчэмлены ёю дубовыя дзьверы.
Няхай сабе сэрца людзкое шчыміць —
Ўсёроўна яму яны тут не павераць.

Пад лямпай схіліліся тры галавы —
Вачыма цень літараў зайздрасна ловяць.
Вд злосьці ў кожнага твар палавы, —
Зубамі кусаюць чужое ім слова.