Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/101

Гэта старонка не была вычытаная

Ўсё хочуць адведаць, якое на смак, —
Ці часам няма у ім толькі атруты?
Яно ім — халодны, асьлюзлы сьлімак,
Яно ім здаецца агідлівым струпам.

Зрабілі адсопку, зьмянілі ўсе дух,
І слова бярэ для дакладу Отэро.
Ўсяго лейтэнант з журналістам удвух
І аркуш вялізны прад кожным паперы.

— Вядома, мы тут окупанты і ўсё…
Тут кожны павінен прад намі карыцца.
Імпэрыі меч мы з сабою нясём, —
Заўсёды ён гневам халодным іскрыцца.

Мы ведаць павінны, павінны мы знаць,
Што тут рэволюцыі дзьве адбыліся.
Расійскай Імпэрыі зьежджана снасьць,
Штандары яе растрапаліся ў высях.

Чырвоныя, сьцягі узьняты былі;
Тут гімны свабоды працоўныя пелі.
Мы помніць павінны, што ў гэтай зямлі
Нас з хлебам і з сольлю ня вышлі й ня стрэлі.

І нашай Імпэрыі грозны штандар
Гатовы яны разарваць на анучы.
Ня кіне ўжо іх у саромлівы жар, —
Гатовы Імпэрыю дзіка замучыць.