Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/102

Гэта старонка не была вычытаная

Вось ім прыпісаць мы павінны рэцэпт
Такі, каб запал да свабоды ўспакоіў;
Такі, анямелі каб жылы ў руцэ, —
Тады ўсяго зможам мы жыць тут спакойна.

Тады можа быць і на вуснах усьмех,
А покуль — настрояў запушчаны дзёран.
Дарадцы мае, што вы скажаце мне?
Чым можаце думак наплыў абадзёрыць? —

ЛЕЙТЭНАНТ

Лякарства вільгельмскую дозу для іх
Я сам упушчу, — толькі мне прыпішэце.
Я шпагаю вусны праткну ува ўсіх;
Расслухаю здраду ў затоеным шэпце.

У жорсткасьці Бісмаркам буду другім;
Я кожную пядзю зямлі анямечу.
Я вырву з грудзей — рэволюцыі гімн, —
Ў пакоры ўсе будуць схіляцца і кленчыць.

ВАЛАСЕНЬ

А я, як тубылец, магу вам сказаць:
Збавеньне краіне пад вашай каронай.
Вільгельму павінны вітаньне паслаць,
Ён бацькам сягоньня прыходзіцца кроўным.

Аб гэтым кампанію ў прэсе падняць, —
Ўсіх здраднікаў злосных я выдам на шпальтах.
Іначай ніколі ня ўбачыць паўдня,
Іначай мы бітымі будзем на картах.