Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/104

Гэта старонка не была вычытаная

ВАЛАСЕНЬ

Вось гэтак, вось гэтак няўдзячным такім, —
Хай ведаюць добра, што значыць ушчунак.
У прэсе прысьвечаны будуць радкі
Дзяржаўнае здрадзе, — ужо ня ўпушчу я.

ОТЭРО

Прыемна, прыемна, дарадцы мае,
Што вы падзяляеце ўсе меркаваньні!
Я зараз хачу далажыць аб турме, —
Паважнае гэта надзвычай пытаньне.

Прайшлі рэволюцыі бурныя дзьве, —
Разбураны імі астрогі і турмы;
Куды вось сягоньня саджаць нам людзей,
Якія гатовы зноў рынуцца ў штурмы?

Я думаю — кожны тут згодзіцца з нас,
Што ў сьпешным парадку, у сьпешным нарадзе
Павінны турму збудаваць мы для мас, —
Канец тады толькі і можа быць здрадзе.

Турму па апошняй конструкцыі турму
Акустыка быць там павінна магільнай…
Прыцісьне людзей апанураны мур, —
Шрамы іх зубоў захаваюць цагліны.

Кажу, што акустыка мучыць мяне, —
Конструкцыя дзіўнай найноўшай сыстэмы.
Нам трэба, каб гук заміраў пры сьцяне,
Ня вырваўся ён каб ніколі за сьцены.