Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/106

Гэта старонка не была вычытаная

З іх кожны, ўсёроўна, як той варыят,
Гатоў перагрызьці ўсе нашы карэньні.
Сабе дазвяляюць занадта ўжо шмат…
Ну, чым-жа для іх окупацыя дрэнна?

Для вас, лейтэнант, абавязак яшчэ:
Да заўтра цэнзуру вайсковую ўвесьці.
Я ўпэўнен, ня вырвецца песьня з кляшчэй,
Яна атрупее адразу на месцы.

Суровыя можаце кары ўжываць…
Калі-ж непакорнымі будуць поэты,
На‘т вены і то прымушайце ўскрываць,
Як колісь у Рыме рабілі за гэта.

ЛЕЙТЭНАНТ

Служыць для Імпэрыі заўжды гатоў,
Прад ёй абавязак даручаны зьдзейсьню;
Прад ёй, прад Нямеччынай нашай сьвятой,
Ушчуну, ушчуну свавольную песьню.

ВАЛАСЕНЬ

я ў гэтым з прыемнасьцю вам памагу, —
Настроі поэтаў мне добра вядомы.
Падстаўлю я з іх некаторым нагу, —
Я ўпэўнен, упэўнен, што добра іх доймем.

ОТЭРО

Дарадцы, мая вам падзяка, мая…
На гэтым сягоньня нараду канчаем.
Зясьвеціць Імпэрыі нашай маяк,
Засьвеціць у змроку людзкога адчаю.