Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/107

Гэта старонка не была вычытаная

IV

Ў завулку нялюдным, няўтульна-глухім,
Адзічвала шэрую высь камяніца;
Ў рыштку каля сьцен там расьлі лапухі,
На вокнах-жа краты, замест акяніцаў.

Насупраці брамы вялізарны крыж
Ачэрніваў дні перакладзінай чорнай;
На ім нарасло ўжо нямала іржы,
Ацьвіліўся мохам ля самага дзёрну.

Заўсёды стаяла па тры патрулі,
Нікога прайсьці яны тут ня пушчалі.
Як людзі ў цямніцы халоднай раўлі,
І ведацьмуць толькі яны ды начальнік.

О, воіны славы, мізэрная страж,
То-ж вы асмакталі пакуце маршчыны!
Ніколі нутра не ахопліваў страх,
Заўсёды з адвагай няшчасных ляшчылі.

Сягонешнім вечарам прыткія штось, —
Адзьвякваюць спрытна па бруку падкоўкі.
Па жылах зьмяіцца нялюдзкая злосьць,
І стрэльбы узяты ва ўсіх назгатоўку.