Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/110

Гэта старонка не была вычытаная

Матор затарнован і спынены ход…
Выводзіць Батуру канвой з лейтэнантам.
Сьвятой інквізыцыі новы прыход
Сваё прасьпявае сягоньня літаньне.

На‘т хвоі жалобны супуцілі шум, —
Стулілі галовы, бы сёстры ў журбоце.
Залопаў над імі спрасонку каршун;
Навокала ўсё у сузмрочнай маркоце.

Да хвоі стрыжнёвай прывязан ланцуг, —
Ушчэмлены ім непакорны Батура.
Хіхікае сьмерць маладому хлапцу, —
Кастлявая зводня настроі муштруе.

Канвойныя сталі ў шарэнгу адну, —
Ад злосьці крывёй наліліся іх вочы.
Жыцьцё маладое вось зараз сатнуць, —
Ніводная куля ня здрадзіць, ня збочыць.

Ні ў воднага стрэльба ў руках ня дрыжыць;
Узьняў лейтэнант свой агідлівы палец;
— Лягчэй расстраляць, чым расьпяць на крыжы,
Лягчэй і канаць, калі сэрца апаліць…

Стралкі, па мішэні ушчэмленай — плі! —
Тры залпы — і кулі скрывавілі цела:
Гарачыя рагі з грудзей пацяклі,
Навылет прабітае сэрца зьнямела.