Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/111

Гэта старонка не была вычытаная

Калі-ж адвязалі ад хвоі ланцуг,
І мёртвы Батура зваліўся на землю,
Тады лейтэнант — разбадзёраны зух —
Апошні даў выстрал у самае цемя.

Магілы яму не капалі яны, —
Пакінулі цела зьвяром на папаску,
Пакінулі цела сабачай ганьні,
Каб нават па сьмерці ня ведала ласкі.

Матуля усё-ж адшукала яго…
Ў бяспамяцьці сьлёзным схапіла за голаў:
— Патух у вачох майго сына агонь…
І хвоі над імі наземілі гольле.

Прыпала губамі да ранаў душы,
Хацела з іх высмактаць боль ачумелы.
— Хто сыну жыцьцё адабраў, патушыў,
Праклён таму маткі ўчарнелай! —

1928 г.

|}