Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/118

Гэта старонка не была вычытаная

Шапоча чэрап чалавечы…
Більярдны стол… жалобны кон…
Ў сягонешні сьвяточны вечар
Прайду я ціха ля вакон.

Ня буду заглядаць у шыбы —
Баюся радасных грымас.
Я вылечу свае ушыбы,
А покуль — ўсім спакойны час.