Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/124

Гэта старонка была вычытаная

Пісаць ня маю больш нічога,
Пяро скрабе далоні рук.
Мая пясьнярская дарога
Не давядзе мяне к дабру.

Усе, усе й мае навіны,
Ня маю ўцешыць болей чым.
Вітаньне шчырае ад сына…
Душы ніяк не залячыць.