Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/127

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАШУМЕЛІ ЛІСТЫ

Верасьнёвыя смуглыя колеры
Ў зудуменьні засмучаным вянуць;
Ў задуменьні бярозы пакорныя
Атрусаюць журбу на паляну.

А вятры над панурымі ўзгоркамі
Разьвяваюць лістоў пазалоту.
Ўжо рабіна з калінай прагорклаю
Абліліся крывёй каля плоту.

Расьпялёхаўся лёгкімі вёсламі
На вазёрнай суцемені месяц.
Зашумелі лісты над усплёсамі,
Залісталіся ласкава ў лесе.