Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/130

Гэта старонка не была вычытаная

Вы гімнаў сьвятых запявалы,
За грэхам бяжэце ўздагон!
Ці бачыце вы, як на хвалях
Усхліпвае сіні агонь?

Стулілася восень азябшы
І вуснамі ловіць усхліп,
А ветры, далоні узьняўшы,
Трасуць верхавінамі ліп.

Латошаць трусьлівы асіньнік,
Сьмяюцца ў сям'і лапатух.
Люблю я такія часіны,
Яны ускрыляюць мой дух.

|}