Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/136

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Якая змучаная дрож, —
Душа і сэрца у прастудзе.
Лятуць ажоўклыя з бяроз
І сыплюцца жыцьцю на грудзі.

Няўжо мне іх зьбіраць ісьці
У сумятні асеньняй сьцюжы?
Няўжо ў разьветраным лісьці
Цябе сустрэну, любы дружа?

Пад шэлест жоўты нашых стрэч
Станцуюць ветры ліхаманку.
Наўчы сьмяяцца і зьвярэць,
Ня ўчы гуляць слоў у хаванкі.

Дзе ты, дзе ты, мой родны брат?
Прыдзі на ўзмор‘е песьні.
Як буду я шчасьліва рад…
Прыдзі, прыдзі і словы зьдзейсьні!