Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/137

Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Словы мае, словы — песьні агнявыя,
Ў полі на кургане вецер дзіка вые!

Крыльлямі лапочуць чорных птушак зграі;
Віхар на кургане танец сьмерці грае.

Да яго прысела з жоўтым тварам восень,
І музыку ў танец, танец сьмерці просіць.

Кінуў ён на вотлех самаграі гусьлі:
Струны забрынчэлі; сьмех разьятрыў вусны.

Цела у экстазе, у шалёным спрыце, —
Сёньня восень-дама, сёньня віхар-рыцар.

На кургане танец зданьня—ценяў чалавечых, —
Косы распляліся на худыя плечы.

Восень бліжай к сэрцу персі прытуляе, —
Аніяк ёй не сагрэцца… Роспач… Лямант…