Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/138

Гэта старонка была вычытаная

Віхар завіхрыўся, ўскінуў плашч таемны, —
Ў цемені, сузмроку згасьлі зор імгненьні.

Жоўтымі лістамі зашуршалі далі,
Гэта псальм жалобны ветры ў полі ўзьнялі.

Віхар—рыцар сьмерці апусьціў калені,
Галавой схіліўся перад целам акалелым.

|}