Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

Ў прасторах яны прашумелі,
Бы ветры з віхрамі ў жыцьці.
На захад, на фронт ачумелы, —
Вось іхны апошні сусьціг.

Пляцформы, гарматныя жэрлы,
Салдаты-запасу байцы…
Які расстракачаны вэрлах!
Як цяжка прабіцца, прайсьці.

Залюднены залі вакзалаў
І станцыі воўчых сьцяжын.
Натоўпы ахоплены жалем,
У гневе пульсацыя жыл.

Ўсё ў зроку віецца вужамі;
Сланяюцца людзі, бы цьмы, —
Прышлі разьвітацца з мужамі,
З бацькамі, з братамі, з дзьяцьмі.

Сьлязамі ўмываюцца шчокі,
А вусны цалуюць чало…
Ад роспачы нехта зашчоўкаў,
Галошаньне сэрца ўшчало.

Яно у вялікім уроне:
Забралі уцеху і сум.
Званок за званком на пэроне:
Душу у трупярню нясуць.