Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/140

Гэта старонка не была вычытаная

Клёны з ліпамі схіляцца ніц
І асьвеціцца зорамі дзень.
Мой апошні акорд празьвініць, —
Даль прыцісьне яго да грудзей.

Нешта зябка на сэрцы чагось,
Ўсю дазваньня калоціць душу.
Няўжо восень мой жудасны госьць?
Няўжо восень я ў песьні нашу?

|}