Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/142

Гэта старонка не была вычытаная

Як гэта мне блізка й балюча!..
Вазёрная ноч вар‘яцее:
Дзярэцца аб камень калючы,
Галосіць спалоханым ценем.

Ускаквае хваляю босай
На бераг адвечнай пакуты,
Шумі, беларуская восень,
Краіну лістамі ахутвай!

|}