Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/143

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Сухі марозны вецер сум расьсеяў,
Ў палёх гадоў настрой ускаласіў.
Пад гэтакі, як сёньня, шум асеньні
Мяне сагрэла целам ты сваім.

На смуглым задуменьні слуцкай ночы
Гарэлі вочы карыя твае.
Я піў і цалаваў тваю дзявочасьць
І ў палкіх вуснах словам заўдавеў.

Я помню, як лісты агнём пылалі,
Як жар іх жылы трос і калаціў;
Аб бераг біліся каханьня хвалі,
Мы йшлі ў жыцьцё заручаных пуцін.

Вясёлы вецер з намі разьвітаўся,
Пакінуў нас пад зорамі адных…
Ці ўспамінаеш ты сягоньня, Стася,
Пра гэтую пару ў сваёй радні?