Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/149

Гэта старонка не была вычытаная

На сьвет яшчэ раз нараджуся, —
Ня ведаю — вясной ці летам,
І ўсё-ж для роднай Беларусі
Хачу застацца я поэтам.

Нікому ліры не расстроіць,
Хоць сівер музыку й расхлюпаў.
Ў садох асеньнія настроі,
Ў садох мае краіны любай.

|}