Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

— Ня трэба яе чалавеку,
Павінен увесь азьвярэць.
Ў закасаных кверху павеках
Пановаму будзе зарэць.

І будуць на выкаце бельмы
Глытаць кананады агонь.
Ў разьюшанай злосьці да-бела
Распыліцца чуласьць яго. —

Пашлі ўжо на прыступ колёны, —
Жыцьцё выдзіраюць з грудзей…
Імчацца на фронт эшалёны,
Імчацца, і ў ночы, і ў дзень.