Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/150

Гэта старонка не была вычытаная

ГАРЫ, СЬВЯЦІ…

Шумяць, шасьцяць,
Асеньні псальм пяюць…
Красу жыцьця
Я чарай поўнай п‘ю.

Зарніц агні
Зіхцяць крывёй калін;
Выводжу дні
З балотных каляін.

Ў палёх аўсы
Трасуць на дол расу.
Я сумны сын
Краіне дар нясу.

Рака цячэ,
Цалуюць хвалі шыр.
Гары ярчэй,
Агонь мае душы!

Гары, сьвяці,
Сагрэй цяплом братоў.
Іду ў пуці
Я з лірай залатой.