Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/153

Гэта старонка не была вычытаная

Пад локаць ты падтрымлюеш,
А ён схіляецца над прорвай.
Лапочуць птахі крыльлямі
Над чорнай проламкай вазёрнай.

Язэп, шляхі сяброўскія
Ня йдуць каля твайго парога,
Адно пуціны коўзкія
І нейчы хцівы, хцівы рогат.

Ўсе дзьверы расхахонены
І ў поўнач ты чакаеш госьця…
Над сінімі усхонамі
Дажджы нядолю хвошчуць.

Сагрэцца цяжка хінаю, —
Хоць недзе нехта й робіць чары.
Сябры ўсё-ж не пакінулі,
Каб дапіваў адзін ты чару.

Але, Язэп, хто ведае,
Што станецца дазаўтра з імі?
Казалі-ж ім за сьнеданьнем
Цябе зрачыся і пакінуць.

|}