Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/155

Гэта старонка была вычытаная

Сыгнал… адкрыты сэмофоры…
Імчацца вочы ў чорны дзень.
Падходзіць да пэрону скоры
Аддаць і падабраць людзей.

Я ўжо ў купэ свайго вагону;
Прабіла галасьлівых два званкі…
Мігаюць у ваччу прагоны…
Ў крутую мчыць каля ракі.

Бывай, бывай, мая краіна!
Твой сын самім сабой нярад.
Учора я сям‘ю пакінуў
І твой асеньня-сумны сад.

|}