Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/162

Гэта старонка была вычытаная

Зажынкі я спраўляю кожны год, —
Мэлёдый сонечных люблю пахмельле.
Адным кілішкам п‘е са мной народ
Пітво не падфарбованае зельлем.

Суседзям-жа з кляновых дам дайніц,
А з чары сэрца дам сваёй Матулі.
Хай песьня льлецца музыкай крыніц,
Хай да сябе асьмееных прытуліць.

|}