Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/171

Гэта старонка была вычытаная

А ветры разьнесьлі з імглой навальніц,
Таму вось, часамі, й заходзяцца струны,
Таму вось, часамі, душа і смыліць,
Бы хто налівае пякельны яд-трунак.

Прастор, агарунены шумам бяроз,
Напевы рассыпаў у хвалях крынічных.
Мэлёдыі іх разьліваюцца скрозь,
Мэлёдыі іх у маршчынах аблічча.

|}