Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/176

Гэта старонка не была вычытаная

Ня сьхіляць-жа голаў
Ніжай долу;
Я паслаць паклон павінен маладой вясьне.

Я, спаткаю долю
Ў чыстым полі, —
Стане сінь асеньняя
Ясьней.

Вольнай песьні ня угруніць
І нічым яе ня сьцерці.
Анямець ня могуць струны,
Хоць крывавяць словы часам сэрца.
Запалю ліхтарню сёньня ў ночы
І сьпяю пры ёй мяцежны гімн…
Пляміць песьні імем іх ня хочу, —
Хай цьвіце на славу ім.

1926 г.

|}