Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

Ідзе нявеста з поля ў горад-хцівым бляскам скрозь заліты,
Ідзе у зморы, — спачывае ўночы на каменных плітах.

Ідзе адна пуцінай зьбітай, торнаю да сьвету, шчасьця;
Яна у росквіце красы, у росквіце свайго юнацтва.

Вятры ўзьняліся зноў і хіляцца дубы старыя;
Я першы слаўлю імя й называю вам яго — Марыя.