Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

Асколкі і косьці на бруднай панэлі;
Гарматаў грымоты… разрывы… шрапнэлі…
Страшна і дзіка раве цэпэлін.

Каменьні высока, высока ўзьляцелі;
Ляжала на бруку парванае цела, —
Мяса да костак агонь апаліў.