Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

Яна пад імі ў змрочным забыцьці
Праходзіць ночы ціхаю хадой.
Змаўкае кананада у жыцьці,
Зьяўляецца й яна страшной, худой.

А мне ў агідны і крывавы дзень
Марыі песьні суджана дарыць.
Людзкі галосіць пры дарозе цень,
Старыя сосны плачуць у бары.