Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

Ўвесь дзень і ноч усю
Цябе я зваць і клікаць буду,
Хоць, ведаю, касу
Не расплятуць прадаўцы—юды.

Ты выйдзеш да мяне,
На рысы твару ўнікла глянеш.
Мой ціхі сум міне,
Разьвеецца ў вятрох ільняных.

Нэрвовы непакой
Ў суставах курчыцца каляных;
Дрыжачаю рукой
Ірву агідную рэкляму.

Вачмі сьвідрую рух, —
Ў ім скарб нязгублены шукаю,
Ў сузмрочную пару
Ліхтарні рот бяззубы скаляць.

Пад імі моўчкі ям Ўступаю на квартал цэнтральны.
Вунь постаць нейчая
Дрыжыць на пляцы тэатральным.

Юнацкія гады
Ў баях на фронце ўсе знасілі…
Хутчэй пайду туды, —
Магнэсавая цягне сіла.