Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

XIII

ПЕСЬНЯ ПЕСЕНЬ

Зьвякае, лязгае зброя —
Лязгам па сталі, па броні.

Лушчыць галовы, бы зёрны;
Хвалі чырвоняць вазёры.

Ў гневе народныя зборні, —
Рвуцца спрадвечнасьці корні.

Іх разгрызаюць зубамі;
Прышлыя дні іх ня збавяць.

Прышлыя дні неўзабаве, —
Цемру крывёю разбавяць.

Казку суровую збаюць, —
Ліцьме кроў з белага збана.

Многа заўсёды на згоне
Бруду бывае і гною.

Будуць імчацца ў пагоню
З кодэксам новых законаў.