Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

Рукі к табе прасьціраю, —
Хочу зямнога я раю.

Тут прыгажосьць і п якнота,
Узьлёты людзкія ў ясноты.

Тут найвялікшая творчасьць
З хлебам пракіслым і чорствым.

Ўсё падарыць ты у моцы;
Гэткія бровы! а вочы!..

Зналі поэты прыгожых, —
Славіў па своему кожны.

Кожны ў сьвятым захапленьні
Слаў свае песьні-маленьні.

Сёньня такім я шчасьліўцам, —
Маю каму памаліцца.

Песьня мая не загіне, —
Слаўлю Багіню Багіняў.

Толькі зямную, зямную…
Сьцюжы у полі зімуюць.

Ў сэрцы ня сіверыць вецер, —
Зоры і сонца ў ім сьвецяць.

У іхных яснотах праменных
Слоў залатыя імгненьні.