Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

Калючай няма агарожы,
Загоены ржавыя раны.
На вашым шляху, падарожы
Такое вясёлае раньне.

Ня выбіты сілы дазваньня
І сэрца, душа не астылі.
Мне хочацца разам быць з вамі.
Тварыць у народжаным стылі.

Якія нязвыклыя тоны
У фарбах і словах агняцца,
Ня ведацьмем з імі утомы,
Мае спадарожныя брацьці!

1927—28 г.

|}