Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная

Мне гэта сягоньня за ўсё даражэй;
Мне хочацца славы хоць дробнай, мізэрнай.
Апрыкрала ў сьвітцы парванай дрыжэць;
Цяжарам мне здольнасьці дробнае зерне.

Куды прыямней у саноўніках быць, —
Ў задуме паважнай па залі прайсьціся.
Абрыдзела ў шэрай будзёншчыне жыць, —
Мне хочацца місій, саноўніцкіх місій!

Тады для услугаў усё да аўто —
Ня толькі самому, а нават і жонцы.
Ах, як надакучыла мне пехатой
Адмерываць вёрсты і мілі пад сонцам!“ —