Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/87

Гэта старонка не была вычытаная

I

Народ беларускі дазваньня згалеў;
Самотныя далі у сыпкай імгле,

Завеі над полем, завеі, сьнягі, —
Занесьлі дарогі, занесьлі шляхі.

На кожным кургане бялеюць слупы, —
Пад імі сьпявае вандроўнік сляпы;

Напевы яго падхапляюць віхры,
Узьвіваюць з сабою к паўночнай зары.

Напевы, напевы! навалы палёў!
Якая вялікасьць у рытме бяз слоў!

Шугаюць завеі на водшыбе дзён;
Мітусіцца шэрань і сьвет ня відзён.

Пустэльныя далі у космах сівых, —
У іхнай шалёнасьці сівер ня сьціх.

Ён посьвістам сьвішча на ўзгор‘і гадоў,
Абняўшыся, скача з людзкою бядой.