Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/88

Гэта старонка не была вычытаная

Асьнежанасьць — белаю пенай зьмяі
У разгневаных хвалях сярдзітай зімы.

Скудлачанасьць хмар над самотным сяло
У песьні азглелае нарыпень слоў.


Завея засыпала сьмерці сьляды
І дзень учарайшы крывава-бляды.

Стуліўшыся злосна ў акопах крывых,
Ускочыць, саскочыць са зьвіху на зьвіх.

Са спрытам пантэры ускідвае хвост —
Ва ўвесь свой страшны узьярошаны рост.

Расьсейвае бела-сьцюдзёную пільсьць
Пад сіверны сьвіст, ды пад сіверны сьвіст.

На дроце колючым пушыстасьць касы, —
Яе расплятаюць вятроў галасы.

Гайсае па фронце ўчарайшай вайны,
Пад ёй качанеюць народаў сыны.

Ня ведала жаху такога ў вякох —
Таму, мо‘ таму й няпрытомнай такой?

А можа таму, што бязьлюдзьдзе наўкол?
Хоць вешайся ёй на асінавы кол.