Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/90

Гэта старонка не была вычытаная

На вобліках іхных маршчыны ляглі;
Працягваюць рукі з завейнай імглы.

Няма ім за што ухапіцца, няма;
Суставы і пальцы нямеюць… зіма…


Вяршаліны шустрыя шум узьнялі, —
Калышуць завейную казку зімы.

У рыпе кастлявая скарга сустаў
Ня можа ніяк, аніяк перастаць.

Па жылах ня сочацца сокі зямлі, —
Шчапаюцца мёрзлыя косткі галін,

Ў атрушчынах іхных застрэмлены боль…
Ў завейнасьці крыльліца белая моль.

Пражорныя плоймы лятуць на лясы, —
Мігае й мітусіцца іхны рассып.

Яго рязьвяваюць сухія вятры;
Всьнежыўся віхар на дзікім бугры.

Мяцеліцца даль у прагале гадоў, —
Ідуць праз яе ўсе ня сьпешнай хадой.

Ідуць ды і хочуць усё разглядзець…
Ўжо выгнаны з пушчы апошні мядзьведзь.