Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/91

Гэта старонка не была вычытаная

Ад жалю зьбясіўся і дзіка раве, —
Ён цела сваё разьдзірае, ірве.

На дыбы узьняўся і лапы шчапіў…
Каму зажадалася гэтак крыві?


На дрэвы цяжар прадсьмяротны навіс…
Шуміць Белавежа ў завейную высь.

У шуме балюча-затоены гнеў;
Ад болю галіны спляліся шчыльней.

Пад імі, пад шэра-калючай імглой
Чужынец-зладзюга з сякерай, пілой.

Зладзейскія вочы ў зайздросным агні;
Ён дзікай нажывай навылет прагніў.

На вусны маршчыны злачынства ляглі;
Ён ліжа хваёвую кроў на гальлі.

Раскатная рэха па пушчы трашчыць, —
Па шчоках краіны ня шчокат-ляшчы.

Магутныя дрэвы магутна гудуць
І падаюць трупам на сыпкую жудзь.

Скрозь пляжаць у пень Белавежы страі —
Уцеху і гордасьць плянэты Зямлі.