Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/92

Гэта старонка не была вычытаная

Ад жудаснай сьмерці ўцякаюць зубры, —
Равуць прадсьмяротна на кожным бугры.

Ад жаху сівеюць іх грывы і шэрсьць, —
З завеі выходаіць на стрэчу ім сьмерць.


Аблава вільгельмцаў на сьмірных зуброў, —
На сьнезе, запёкшыся, сьвежая кроў.

На сьнезе сьляза ды з журботных вачэй —
Па мёрзлым крыштале сьцякае, цячэ.

Зуброў белавескіх зьнішчаюць ушчэнт, —
Ў нямецкіх музэях няма іх яшчэ.

Па пушчы ім болей ужо ня блудзіць,
І самкам ня ведаць прыплоду-радзін.

У рожкі ня пойдуць пад шумнай сасной.
Ні сьцюжнай зімой, ні зялёнай вясной.

Ня ўчэпяцца рогі ў кудлаты мятлюг, —
На іх закідаюць сягоньня пятлю,

Апошнія дні на радзіме сваёй, —
Праз дзень, праз другі разьвітаюцца з ёй.

Замест Белавежы таемнай такой —
Музэі цьвілыя ды парк над ракой.

Трухлець для адных, сумаваць для другіх…
На Эльбе губляюцца ў хвалях кругі.