Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/95

Гэта старонка не была вычытаная

Прабор, — валасы артыстычна набок,
Прылізаны нават і хітрыя бровы,
За скронямі сьціплы іюдаўскі зрок.

Адцень ізуіта на вусны лягла;
Падведзены твар задумённа-суровы, —
На рысах злачынных настрояў імгла.

У чорнай візітцы з разрэзам наўкос,
У модных бліскуча-рыпучых лякерах,
А ногі уроскід на цэлы пракос.

У словах двудушных, бы той сатана;
Умее здавацца на‘т шчырым бязьмеры,
Умее заўсёды балячкі сьцінаць.

Руіны аканцілі плынную сінь;
Па жорасьце колкім шарахае вецер, —
Сягоньня ён нейкі адменны зусім.

Ён крыўду зьмятае з кастлявых руін, —
Душа ад пякучага болю ірвецца, —
Ня можа ён выцерпець консульскіх кпін.

Схапіў у прыгоршчы ажорсьцінаў з сьцен
І Консулу ў вочы ў адчайнасьці пырснуў, —
Ад злосьці сузмрок на маршчынах згусьцеў.

— О, гнеў, каструбатыя стромы руін! —
Трасецца ад гнеўнасьці й чорнае крысьсе,
А вочы, бы вырваны з бруднай крыві.