Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/96

Гэта старонка не была вычытаная

Цень Консула мускуліць „помсты танго“, —
На шчэрбленых шчэбнях становіцца ў позу;
Два новыя цені брыдуць да яго.

Здалёк іх ніяк не разгледзець у твар…
Самотна шумяць над прасторам бярозы,
Самотна выглядвае месяц з-за хмар.

Ён хоча рабрыны руін асьвятліць,
Каб цені былі выразьней у вабрысах,
Каб можна было распазнаць іх з зямлі.

Падходзяць да Консула сьцішнай хадой, —
Запал іх адважнасьці мужнай скарыўся,
Трусьлівасьці плямы ляглі на сьлядох.

Лісьлівыя вочы чакаюць чагось, —
Няйначай сьвятога яго блаславеньня, —
І просяць: — Хутчэй-жа… па скуры мароз…

У каленях сьцягнуліся жылы, зірні!
Узносім сваё да цябе мы маленьне,
Узносім, узносім і падаем ніц.

Для нас усёроўна, які твой загад;
Бо мы і ня мы, — ты-ж ведаеш добра…
З нас кожны ўсяго твой пакорны слуга.

Усіх дзей абумоўленасьць толькі ў табе;
Шкілеты свае прад табою мы горбім
Заўсёды і зараз на гэтай скале.