Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/97

Гэта старонка не была вычытаная

— Даволі прысягі! Бліжэй да мяне!
Вы бачыце, ў позе якой я прад вамі?
Павінна ў пакорнасьці ўсё анямець.

Успомняць калісьці, што тут я стаяў;
На шчэрбленых шчэбнях змагаўся з віхрамі,
І ўсё-ж пад цяжарам плячэй ня стуляў.

Вы бачыце, ў позе якой я, ці не?
Каторы з вас згодзен быць дамаю сэрца?
Каторы ня хоча душой скачанець? —

— Абодва мы хочам яе адагрэць, —
Ад страху заўсёды, заўсёды трасецца,
Ёй цёпла бывае ўсяго толькі зрэдзь. —

Іх словы трупелі на плітах сырых;
Бяз водгульля ў далях яны заміралі;
Нікога ня кратаў асіплы іх хрып.

Усплыў на прагаліну месяц-юнак,
Адсьвет свой згубіўшы у хмарах ірваных, —
Ён гэтага ўцяміць ня мог аніяк.

Руінаў штылі ў суматосе страшной;
На шчэбнях Цень Консула й Цень лейтэнанта;
Людзкое-ж жыцьцё на іржавых ражнох.

Як зграбна адтопваюць „помсты танго“;
Як спрытна шліфуюць руінныя канты, —
Паблісквае толькі абсацны агонь.