Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/98

Гэта старонка не была вычытаная

Ў маршчынах цагляных прарэзьлівы сьвіст, —
Ніяк не ўтаймуецца сівернасьць злосьці,
Ніяк ня усьцішыць поэт-журналіст.

У гордасьці юнага прапара ён
Цень Консула славіць, да зораў узносіць
І свой аддае яму нізкі паклон.

Ад „помсты танго“ ў захапленьні увесь, —
Ў крыві яго радасьці воцат пульсуе;
На шчэбень і ён ускарабкаўся, ўзьлез.

Усё-ж да саноўнікаў крокам бліжэй, —
Ня ведаць цяпер яму болю і суму,
Ня ведаць, што й сам ён сабе на‘т ілжэ.