Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/99

Гэта старонка не была вычытаная

III

Адведзен для Консула быў асабняк
На вуліцы ціхай, хоць самай цэнтральнай.
Патруль праганяў з тротуару сабак, —
Калі-ж агрызаліся — вёў у каральню.

А людзі заўсёды, заўсёды здалёк
Абходзілі гэтае чорнае месца;
Калі на зямлю апушчаўся сузмрок,
Тады яго дворнік выходзіў падмесьці.

Ў парадным пад‘езьдзе шумела аўто, —
Дзяжурыў дадзенна успыльчывы шофэр.
Са словам к яму не зьвяртаўся ніхто,
І вусны яго ад маўклівасьці шорхлі.

На гэтым аўто прагуляцца любіў
А шостай гадзіне знэрвованы Консул;
Ў дарозе трусьліва-пасьпешлівым быў, —
Вяртаўся заўсёды пуцінай укоснай.

На змроку — а шэрай гадзіне штодзень
Зьбіраў ён нараду ў сакрэтным пакоі;
Яна адбірала жыцьцё у людзей,
Рабіла краіне сьмяротныя ўколы.