Старонка:Плынь (1927).pdf/105

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Браточкі мае, песьняры!
Да зары,
Да гэтай во пары
Вы сьпявалі аб чым?
Аб нядолі… неабсеяным полі…
Ад болю па волі
Вы сьлёзы лілі.
Досыць! Даволі!
Вочы ўгару! Вышэй, вышэй!
Не маліцца!
Падсохла ўжо тая крыніца,
Ўжо вогнішчы там раскладаюць, —
Вы бачылі, чулі?
На вогнішчах босыя маюць
Ўжо слуцкія бэры — ня дулі.
Вы сьпявалі пра гора?
А хору, басаногага хору,
Вы чуеце гымны?
Крыху дымны гэтыя вогнішчы, дымны.
Але гымны нясуцца,
Пабедныя гымны!
Бедныя, бедныя вы,