Гэта старонка не была вычытаная
Часам, хто-які спыніцца
Ды падкіне грош у кошык,
А ня просяць, каб маліцца…
І сьляпы схавае грошык,
Ды пашоў круціць па струнах.
І заплачуць струны ўночы,
Бо ня плачуць яго вочы.
Яго вочы, як той месяц, —
Толькі ў іх няма усьмешкі;
Барада навокал ходзіць,
Нібы з хмарынкі адзежкі…
Для музыкі ўсё аднака:
Дзень ясьнейшы, ночка цёмна.
Белы вочы ў небарака,
Думкам ціха і бяздомна…
Вецярок ды сьняжок круцяць белы вірок.
Разышліся натоўпы па дворыках.
Помнік ціхі стаіць, нібы белы грыбок;
Бель падучая засьціла зоркі.
Не балюе тут вецер з сівой барадой,
Барада, як і сам, нярухома.
Тут у сьвяты ідуць, ды ідуць чарадой,